Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́валіць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Выкульваючы, выдаліць адкуль-н.

В. седакоў з саней.

|| незак. выва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́варат, -у, М -раце, м.

1. Унутраны, левы бок тканіны, адзення.

В. аднабаковага трыкатажу.

2. Становішча, пры якім орган ці яго частка вывернуты ўнутраным бокам наверх (спец.).

В. павек.

3. Тое, што і выварацень.

|| прым. вы́варатны, -ая, -ае (да 2 знач.).

вы́варацень, -ратня, мн. -ратні, -ратняў, м.

Вывернутае з коранем дрэва.

У лесе часцяком трапляліся вываратні.

вываро́чвацца гл. вывернуцца.

вываро́чваць гл. вывернуць.

вы́варыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Здабыць што-н. пры дапамозе кіпячэння, выварвання.

В. соль з марской вады.

2. Варкай давесці да патрэбнай ступені гатоўнасці або пераварыць (у 2 знач.).

В. мяса.

3. Кіпячэннем ачысціць ад чаго-н.

В. бялізну.

вы́вастрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Добра навастрыць, зрабіць вострым.

В. нож.

|| незак. выво́стрываць, -аю, -аеш, -ае.

вы́ведаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Разведаць што-н. такое, што трымаецца ў тайне.

В. тайны.

В. чые-н. намеры.

|| незак. выве́дваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́везці, -зу, -зеш, -зе; -вез, -зла; -зі; зак., каго-што.

1. Везучы, аддаліць, адправіць куды-н., за межы чаго-н.

В. бярвенне з лесу.

В. дзяцей за горад.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выручыць, дапамагчы выбрацца з цяжкага становішча (разм.).

Вывез шчаслівы выпадак.

|| незак. выво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.

|| наз. вы́ваз, -у, м. (да 1 знач.) і вы́вазка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. вывазны́, -а́я, -о́е (паводле 1 знач.).

вы́вергнуты, -ая, -ае.

Пра горныя пароды: якія ўтварыліся ў выніку дзеяння вулканічных сіл.

Вывергнутыя горныя пароды.