Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ахвя́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Месца для ахвяры (у 1 знач.) або для спраўлення некаторых іншых абрадаў.

ахвя́рны, -ая, -ае.

1. Які прыносіцца ў ахвяру.

Ахвярная жывёла.

2. На які прыносяць ахвяры.

А. стол.

3. перан. Адважны, самаадданы.

А. ўчынак.