ахаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак.
1. што. Зрабіць халодным ці халаднейшым.
А. вар.
2. перан., каго-што. Зрабіць больш спакойным, стрыманым, зменшыць сілу якога-н. пачуцця.
А. прамоўцу вострым пытаннем.
|| незак. ахало́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. ахаладжэ́нне, -я, н. (да 1 знач.) і ахало́джванне, -я, н.
аха́пак, -пка, мн. -пкі, -пкаў, м.
Ноша, якую можна панесці, абхапіўшы рукамі.
А. сена.
А. дроў.
Схапіць у а.
ахапі́ць, ахаплю́, ахо́піш, ахо́піць; ахо́плены; зак., каго-што.
1. Тое, што і абхапіць.
2. перан. Зайсці з флангаў і акружыць праціўніка.
А. флангі праціўніка.
3. Успрыняць цалкам (што-н. вялікае).
А. позіркам рачную даліну.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Авалодаць з нястрымнай сілай (пра пачуцці, стан).
Радасць ахапіла душу.
5. Уключыць у кола дзеяння, уплыву.
А. насельніцтва падпіскай на газеты.
6. Абдаць чым-н., пранізаць.
Мяне ахапіла холадам.
◊
Як вокам ахапіць (разм.) — колькі можна ўбачыць.
|| незак. ахо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і ахапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. ахо́п, -у, м.
|| прым. ахо́пны, -ая, -ае.
ахарактарызава́ць гл. характарызаваць.
ахаро́швацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).
Прыбірацца ў лепшае адзенне, прыводзіць сябе ў парадак.
А. перад люстрам.
аха́яць, аха́ю, аха́еш, аха́е; аха́й; аха́яны; зак., каго-што.
Ачысціць ад бруду.
|| незак. аха́йваць, -аю, -аеш, -ае.