Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

акрапі́ць гл. крапіць.

акрапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што.

Тое, што і крапіць.

акра́са, -ы, ж. (разм.).

1. Аздоба, упрыгажэнне.

Слова — а. мастацкага твора.

2. Скорам, тлушч, якімі запраўляюць страву; закраска.

Заправіць страву акрасай.

акра́сіць, акра́шу, акра́сіш, акра́сіць; акра́шаны; зак., каго-што.

1. Тое, што і закрасіць.

А. боршч смятанай.

2. перан. Зрабіць весялейшым, больш цікавым (жыццё, існаванне і пад.).

Чым-небудзь а. жыццё.

|| незак. акра́шваць, -аю, -аеш, -ае.

акро́паль, -я, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

Цэнтральная ўмацаваная частка старагрэчаскіх гарадоў, звычайна на ўзгорку.

Афінскі а.

акру́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -ру́г, ж.

1. Адміністрацыйна-палітычнае, гаспадарчае, вайсковае і пад. падраздзяленне дзяржаўнай тэрыторыі.

Нацыянальная а.

Выбарчая а.

Тэрытарыяльная а.

2. Тое, што і наваколле (у 2 знач.).

Вядомы на ўсю акругу.

|| прым. акруго́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

акру́гласць, -і, ж.

1. гл. акруглы.

2. Што-н. акруглае; выпукласць.

А. плячэй.

акругле́лы, -ая, -ае.

Які стаў круглым.

А. твар.

акругле́ць гл. круглець.

акруглі́цца, акруглю́ся, акру́глішся, акру́гліцца; зак.

1. Стаць круглым, акруглым.

Ён акругліўся, папаўнеў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выразіцца ў круглых лічбах.

Рахунак акругліўся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дасягнуць значнага памеру (разм.).

Капітал акругліўся.

|| незак. акругля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.