Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ако́рваць гл. акарыць.

ако́рд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Гарманічнае спалучэнне некалькіх музычных гукаў рознай вышыні.

Узяць а. на баяне.

Заключны а. (таксама перан.: заключнае дзеянне).

|| прым. ако́рдавы, -ая, -ае.

ако́рдны, -ая, -ае (спец.).

Які выконваецца па дагаворы; здзельны.

Акордная работа.

Акордная плата.

ако́т, -у, М ако́це, м.

Роды кошкі і некаторых іншых жывёлін (казы, авечкі, зайчыхі).

ако́ўванне гл. акаваць.

ако́ўваць гл. акаваць.

ако́ўка гл. акаваць.