аза́рт, -у, М -рце, м.
Моцнае захапленне, заўзятасць, запал.
Працаваць з азартам.
Увайсці ў а.
аза́ртны, -ая, -ае.
Які робіць што-н. з азартам, гарачы; заўзяты; поўны захаплення.
А. чалавек.
Азартная гульня.
|| наз. аза́ртнасць, -і, ж.
азары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́цца; зак., чым (высок.).
Ярка асвяціцца.
Лес азарыўся яркім сонцам.
2. перан. Ажывіцца, павесялець.
Твар чалавека азарыўся ўсмешкай.
3. перан. Нечакана праясніцца ад думкі, здагадкі (пра свядомасць, розум).
|| незак. азара́цца, -а́ецца.
|| наз. азарэ́нне, -я, н.
азары́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; азо́раны; зак.
1. каго-што. Ярка асвяціць.
Маланка азарыла твар.
2. перан., каго (што). Нечакана праясніць што-н. каму-н., прыйсці ў галаву каму-н.
Раптам здагадка азарыла яго.
|| незак. азара́ць, -а́е.
|| наз. азарэ́нне, -я, н.
азарэ́нне, -я, н. (кніжн.).
1. гл. азарыцца, азарыць.
2. Раптоўнае, нечаканае праясненне свядомасці, разуменне чаго-н.
Нарэшце прыйшло а.
азбе́ст, -у, М -сце, м.
Валакністы белы мінерал, ужыв. як вогнетрывалы матэрыял.
|| прым. азбе́ставы, -ая, -ае.
а́збука, -і, ДМ -буцы, ж.
1. Сукупнасць літар якой-н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; алфавіт.
Беларуская а.
2. Вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце; буквар.
3. перан. Асноўныя, прасцейшыя палажэнні якой-н. навукі, справы; аснова чаго-н.
А. навукі.
○
Азбука Морзэ — сістэма ўмоўных знакаў для перадачы літар праз тэлеграф.
Нотная азбука — сістэма нотных знакаў для перадачы музычных гукаў.
|| прым. а́збучны, -ая, -ае.
А. парадак.
◊
Азбучная ісціна — пра агульнавядомую, простую думку, ісціну.
азва́цца, азаву́ся, азаве́шся, азаве́цца; азавёмся, азавяце́ся, азаву́цца; азаві́ся; зак. (разм.).
Тое, што і абазвацца.
|| незак. азыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
азвярэ́лы, -ая, -ае.
Злы, шалёны, раз’юшаны.
Азвярэлыя ворагі.
|| наз. азвярэ́ласць, -і, ж.