Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аку́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Недакурак, рэшткі выкуранай ці недакуранай папяросы, цыгары.

акура́т, прысл. (разм.).

Якраз, дакладна.

Прыбылі а. к 12 гадзінам.

акура́тна, прысл.

1. Старанна і чыста.

А. апранацца.

2. Дакладна, рэгулярна.

А. кожны дзень прыходзілі газеты.

3. Асцярожна (разм.).

А. распытаць, даведацца пра справы.

акура́тны, -ая, -ае.

1. Які захоўвае парадак, дакладнасць; спраўны.

А. чалавек.

2. Старанна, спраўна зроблены, дакладны.

Акуратная работа.

|| наз. акура́тнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

акураты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які вызначаецца акуратнасцю ў працы, бездакорнасцю ў паводзінах, ахайнасцю адзення і пад.

|| ж. акураты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

акуры́ць, -уру́, -у́рыш, -у́рыць; -у́раны; зак., каго-што.

Абдаць дымам з якой-н. мэтай.

А. памяшканне.

А. пчол.

|| незак. аку́рваць, -аю, -аеш, -ае; наз. аку́рванне, -я, н.

аку́стык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст у галіне акустыкі (у 1 знач.).

2. Работнік, які абслугоўвае гукаўлоўныя апараты.

аку́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Раздзел фізікі, які вывучае гукавыя з’явы.

2. Чутнасць гукаў (музыкі, гутаркі і пад.) у якім-н. памяшканні, абумоўленая формай і матэрыялам гэтага памяшкання.

А. тэатральнай залы.

|| прым. акусты́чны, -ая, -ае.

аку́ць, -ую́, -уе́ш, -уе́; -уём, -уяце́, -ую́ць; -ўты; зак., што і чым.

Тое, што і акаваць.

А. сундук жалезам.

аку́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прылада (плуг) для акучвання.