дазна́цца, -на́юся, -на́ешся, -на́ецца; -на́ўся, -на́лася; зак. (разм.).
Выведаць і сабраць звесткі пра каго-, што-н., даведацца пра каго-, што-н.
Д. пра злачынцаў.
|| незак. дазнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца.
дазо́р, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Абход для агляду.
Крэйсер накіраваўся ў д.
2. Невялікі атрад, які пасылаецца для аховы і разведкі.
Д. знаёміўся з мясцовасцю.
|| прым. дазо́рны, -ая, -ае.
Дазорнае судна.
Змяніць дазорнага (наз.).
дазо́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.
Службовая асоба, якая выконвае абавязкі па наглядзе за чым-н., ахове чаго-н.
Д. маяка.
|| прым. дазо́рчы, -ая, -ае.
даі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., до́іцца; незак.
Даваць малако.
Карова яшчэ доіцца.
даі́ць, даю́, до́іш, до́іць; до́ены; незак.
1. Выцэджваць малако з вымя.
Д. кароў.
2. перан. Настойліва вымагаць у каго-н. сродкі і інш. (разм.).
|| зак. падаі́ць, -даю́, -до́іш, -до́іць; -до́ены.
|| наз. дае́нне, -я, н. і до́йка, -і, ДМ до́йцы, ж. (да 1 знач.).
|| прым. даі́льны, -ая, -ае.
Даільная ўстаноўка.
дайгра́цца, -ра́юся, -ра́ешся, -ра́ецца; зак.
Легкадумнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемнасцей.
Дайграўся да таго, што пачалі балець рукі.
Глядзі, дайграешся, галубок!
|| незак. дайграва́цца, -раю́ся, -рае́шся, -рае́цца; -раёмся, -раяце́ся, -раю́цца.
дайгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
Скончыць іграць.
Д. вальс.
Д. першы акт п’есы.
|| незак. дайграва́ць, -раю́, -рае́ш, -рае́; -раём, -раяце́, -раю́ць.
|| наз. дайграва́нне, -я, н.