Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выдаве́цтва, -а, мн. -ы, -аў, н.

Установа, якая займаецца выданнем кніг, часопісаў і пад.

|| прым. выдаве́цкі, -ая, -ае.

вы́даіць, -даю, -даіш, -даіць; -даены; зак.

1. каго (што). Тое, што і падаіць.

В. кароў.

2. што. Атрымаць даеннем.

В. малако.

|| незак. выдо́йваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́даліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. каго-што. Прымусіць выйсці, знікнуць; перамясціць.

В. пабочных асоб.

В. прымесі.

2. што. Выразаць, выняць шляхам аперацыі.

В. пухліну.

В. нырку.

|| незак. выдаля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. выдале́нне, -я, н.

выда́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. выдаць.

2. Выдадзены твор.

Акадэмічнае в.

Дваццацітомнае в. збору твораў Якуба Коласа.

На выданні — у тым узросце, калі пара выдаваць замуж (пра дзяўчыну).

вы́дасканаліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш успрыімлівым, тонкім, вострым.

2. Дасягнуць поспеху, дайсці да дасканаласці ў выкананні чаго-н.

|| незак. выдаскана́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

вы́дасканаліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Развіваючы што-н., дасягнуць дасканаласці, зрабіць больш тонкім, вострым, успрымальным.

В. стыль.

|| незак. выдаскана́льваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́даткавацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -куецца; зак.

Зрасходавацца, зрасходаваць свае грошы.

В. ў дарозе.

|| незак. выдатко́ўвацца, -аецца; наз. выдатко́ўванне, -я, н.

|| наз. выдаткава́нне, -я, н.

вы́даткаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак., што.

Зрасходаваць, патраціць.

В. грошы на будаўніцтва.

В. усе сродкі.

|| незак. выдатко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. выдатко́ўванне, -я, н.

|| наз. выдаткава́нне, -я, н.

выда́ткі, -аў, адз. выда́так, -тку, м.

Затраты на што-н., расходная сума.

В. вытворчасці.

Прыбытак і в. бюджэту.

выда́тнасць, -і, ж.

1. гл. выдатны.

2. Што-н. славутае.

Архітэктурныя выдатнасці Полацка.

3. Выдатны ў нейкай справе спецыяліст.

Сусветныя выдатнасці навукі.