Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́грабці, -грабу, -грабеш, -грабе; вы́граб, -бла; вы́грабі; -бены; зак., што.

1. Грабучы, выдаліць.

В. попел з печы.

2. Грабучы, рыючы, утварыць паглыбленне.

В. ямку, нару.

|| незак. выграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

вы́гравіраваць гл. гравіраваць.

вы́грузіцца, -ружуся, -рузішся, -рузіцца; зак.

Высадзіцца адкуль-н. з грузам.

Вайсковая часць выгрузілася з поезда.

|| незак. выгружа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

вы́грузіць, -ружу, -рузіш, -рузіць; -ружаны; зак., што.

Дастаць і вынесці груз з чаго-н.

В. багаж.

|| незак. выгружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́грузка, -і, ДМ -зцы, ж.

вы́гук, -у, мн. -і, -аў, м.

Гучны вокліч, вокрык.

В. адабрэння.

вы́гукнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр., што.

Гучна прамовіць, сказаць што-н., выкрыкнуць.

|| незак. выгу́кваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́гуляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.

1. Уволю нагуляцца, адпачыць.

В. за дзень дома.

2. Набрацца сілы, адкарміцца на волі.

Выгулялася жывёла за лета.

|| незак. выгу́львацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца.

выдава́цца гл. выдацца.

выдава́ць гл. выдаць.

выдаве́ц, -даўца́, мн. -даўцы́, -даўцо́ў, м.

Той, хто займаецца выдавецкай справай.

|| прым. выдаве́цкі, -ая, -ае.