Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аксідзіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (спец.).

1. гл. аксідзіраваць.

2. Аксідзіраваны слой на паверхні чаго-н.

аксіёма, -ы, мн. -ы, -сіём, ж.

Палажэнне, якое не патрабуе доказу і прымаецца ў якасці зыходнага прынцыпу якой-н. тэорыі (спец.), а таксама (перан.) наогул палажэнне, якое прымаецца без доказу; бясспрэчная ісціна.

|| прым. аксіяматы́чны, -ая, -ае.

аксіяматы́чны, -ая, -ае (кніжн.).

1. гл. аксіёма.

2. Бясспрэчны, зразумелы без доказаў.

|| наз. аксіяматы́чнасць, -і, ж.

акт, -а, М а́кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзінкавае праяўленне якой-н. дзейнасці, дзеянне, учынак.

Тэрарыстычны а.

2. Закончаная частка драматычнага твора, спекгакля.

Другі а. п’есы.

3. Закон, устанаўленне дзяржаўных органаў або грамадскіх арганізацый.

4. Дакумент, запіс аб якім-н. юрыдычным факце.

Скласці а. аб праверцы.

Абвінаваўчы а.

|| прым. а́ктавы, -ая, -ае.

акта́ва, -ы, мн. -ы, -та́ў, ж. (спец.).

1. Восьмая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж бліжэйшымі аднайменнымі гукамі рознай вышыні.

2. Вельмі нізкі бас.

3. Васьмірадковая страфа, у якой першыя шэсць радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а два апошнія — сумежнай рыфмай.

|| прым. акта́ўны, -ая, -ае.

актуа́льны, -ая, -ае.

1. Вельмі важны для дадзенага моманту, надзённы.

Актуальная тэма.

2. Які сапраўды існуе, праяўляецца ў рэчаіснасці; проціл. патэнцыяльны (кніжн.).

|| наз. актуа́льнасць, -і, ж.

актывізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак.

Стаць (станавіцца) больш актыўным, дзейным.

|| наз. актывіза́цыя, -і, ж.

актывізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Вы́клікаць (выкліка́ць) актыўнасць; зрабіць (рабіць) актыўным.

А. дзейнасць камісіі.

|| наз. актывіза́цыя, -і, ж.

актыві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто належыць да актыву¹, дзейны член якога-н. калектыву.

|| ж. актыві́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. актыві́сцкі, -ая, -ае.

акты́ў¹, -ы́ву, м.

Найбольш дзейная, ініцыятыўная частка калектыву, арганізацыі.

А. прафкама.