Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

скасі́ць¹ гл. касіць¹.

скасі́ць² гл. касіць².

скат¹, -а, М ска́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Камплект колаў для воза, вагона, паравоза.

|| прым. ска́тны, -ая, -ае.

скат², -а, М ска́це, мн. -ы, -аў, м.

Буйная драпежная марская рыба з плоскім целам і вострым хвастом.

скат³, -а, М ска́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Нахільная паверхня чаго-н., пакаты спуск.

Бераг Нёмана з высокім пясчаным скатам.

скатава́ць гл. катаваць.

ска́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Шынель, скручаны ў трубку і звязаны на канцах для нашэння цераз плячо.

Салдацкая с.

скафа́ндр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Герметычны вадалазны касцюм для работы пад вадой, а таксама спецыяльны касцюм касманаўтаў.

|| прым. скафа́ндравы, -ая, -ае.

скаці́на, -ы, ж. (разм.).

1. зб. Буйная сельскагаспадарчая жывёла.

Пасвіць скаціну.

Пагнаць скаціну ў поле.

2. перан. Грубы, бяздушны чалавек (груб., лаянк.).

|| памянш.-ласк. скаці́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 1 знач.).

скаці́цца, скачу́ся, ско́цішся, ско́ціцца; зак.

1. Коцячыся па паверхні, спусціцца, з’ехаць, упасці.

Мячык скаціўся з гары.

2. перан. Адысці, адступіць (звычайна ад чаго-н. перадавога, прагрэсіўнага).

С. ў балота бюракратызму.

|| незак. ско́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. ско́чванне, -я, н.