скна́ра, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, скнар (разм.).
Вельмі скупы чалавек.
скна́рлівы, -ая, -ае (разм.).
Надзвычай скупы, прагны (пра чалавека).
|| наз. скна́рлівасць, -і, ж.
скна́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Быць скнарай, скупіцца.
|| зак. паскна́рнічаць, -аю, -аеш, -ае.