Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ско́бачны гл. скаба.

ско́бка гл. скаба.

ско́бля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Інструмент для акорвання і габлявання дрэва ў выглядзе паўкруглага ляза з дзвюма ручкамі на канцах; струг.

|| прым. ско́блевы, -ая, -ае.

скок гл. скакаць.

ско́кі, -аў (разм.).

1. гл. скакаць.

2. Танцы.

Пайсці ў с.

ско́кнуць гл. скакаць.

скол, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Месца, дзе што-н. сколата, адкалолася.

С. на мармуры.

2. Тое, што сколата, сколатыя кавалкі чаго-н.

Ледзяны с.

ско́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

1. Адколаты кавалак чаго-н.

С. каменя.

2. перан. Дакладнае падабенства, копія з чаго-н.

Сколкі чужых думак.

ско́лванне¹ гл. скалоць¹.

ско́лванне² гл. скалоць².