Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дадубі́ць, -дублю́, -ду́біш, -ду́біць; -ду́блены; зак., што.

Скончыць дубіць, выдубіць да канца.

Д. скуру.

|| незак. даду́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

даду́мацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., да чаго.

Разважаючы, прыйсці да якога-н. заключэння, вываду.

Д. да лепшага рашэння.

|| незак. даду́мвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

дадурэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак. (разм.).

Дурэючы, давесці сябе да непрыемных вынікаў.

дадушы́, выкл. (разм.).

Ужыв. як падмацаванне пры запэўніванні каго-н. у чым-н., па знач. блізкае да слова «далібог».

Д., гэта праўда.

дады́баць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Марудна, з цяжкасцю дайсці да якога-н. месца; давалачыся.

дае́сці, дае́м, даясі́, дае́сць; даядзі́м, даясце́, даяду́ць; дае́ў, -е́ла; дае́ш; дае́дзены; зак., што.

З’есці да канца, скончыць есці.

Д. верашчаку.

|| незак. даяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

дае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́хаў, -е́хала; -е́дзь; зак.

Едучы, дабрацца да якога-н. месца; прыехаць.

Да горада можна д. на машыне.

|| незак. даязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

даёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Пасудзіна, у якую дояць малако.

дажартава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак. (разм.).

Многа жартуючы, наклікаць на сябе непрыемнасці.

Глядзі, хлопец, дажартуешся!

дажджава́ць, -джу́ю, -джу́еш, -джу́е; -джу́й; незак., што. (спец.).

Штучна арашаць з дапамогай спецыяльных установак.

|| наз. дажджава́нне, -я, н.

|| прым. дажджава́льны, -ая, -ае.