Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

агульнакары́сны, -ая, -ае.

Карысны для ўсіх.

Агульнакарысная праца.

агульнанаро́дны, -ая, -ае.

Агульны для ўсяго народа, усенародны.

Агульнанародная мова.

Агульнанароднае свята.

агульнапрызна́ны, -ая, -ае.

Прызнаны ўсімі.

А. факт.

агульнапрыня́ты, -ая, -ае.

Звычайны, прыняты ўсімі і які прымяняецца ўсімі.

А. парадак.

агульнаўжыва́льны, -ая, -ае.

Які ўжываецца ўсімі.

Агульнаўжывальнае слова.

|| наз. агульнаўжыва́льнасць, -і, ж.

агульначалаве́чы, -ая, -ае.

Уласцівы ўсім людзям, усяму чалавецтву.

Агульначалавечая мараль.

агу́льны, -ая, -ае.

1. Які ажыццяўляецца ўсімі, у якім усе ўдзельнічаюць.

Агульная справа.

2. Які належыць усім (пэўнай групе, калектыву); калектыўны; прызначаны для сумеснага карыстання.

Агульная гаспадарка.

Агульная кухня.

3. Які аб’ядноўвае ўсіх у якую-н. групу, калектыў; сабраны ў адно цэлае.

А. сход.

4. Аднолькавы, уласцівы каму-н. адначасова з іншым (іншымі); той самы для аднаго і другога (другіх); у знач. наз. агу́льнае, -ага, н.

Агульная мэта.

Падпарадкаваць свае асабістыя інтарэсы інтарэсам агульным.

Агульныя знаёмыя.

У яе і яго я знаходзіў штосьці агульнае.

5. Які ахоплівае ўсіх і ўсё, пашыраецца на ўсіх і на ўсё навокал; які распаўсюджваецца на ўвесь арганізм.

Агульнае правіла.

Агульныя недахопы.

Агульная паўза сэрца.

6. Які не мае спецыяльнага прызначэння.

Агульная адукацыя.

7. Увесь, у поўным аб’ёме, сукупны.

А. аб’ём вытворчасці.

8. Які датычыцца асноў чаго-н.

А. курс матэматыкі.

9. Які ўспрымаецца ў цэлым, без уліку дэталей, дробязей; галоўны, вызначальны, асноўны.

Агульнае ўражанне.

А. ход падзей.

А. план экспедыцыі.

Агульная накіраванасць твора.

А. кірунак дзейнасці.

10. Схематычны, павярхоўны, неканкрэтны.

Агульныя апісанні.

Агульныя словы.

Агульная мова (у каго, з кім) — поўнае ўзаемаразуменне, поўная дамоўленасць у чым-н.

|| наз. агу́льнасць, -і, ж.

агуро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

Агародная расліна сямейства гарбузовых з паўзучым сцяблом і даўгаватым зялёным плодам, а таксама плод гэтай расліны.

Насенне агуркоў.

Маласольныя агуркі.

|| памянш. агуро́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. агуро́чны, -ая, -ае.

А. расол.

агуро́чнік, -у, м., зб.

Агурочнае бацвінне.

агу́чыць, агу́чу, агу́чыш, агу́чыць; агу́чаны; зак., што (спец.).

Зрабіць гукавым.

А. фільм.

|| незак. агу́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. агу́чванне, -я, н.