насто́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Выраб са шчыльнай тканіны, якім засцілаюць стол; абрус.
Льняны н.
|| прым. насто́льнічны, -ая, -ае.
насто́льны, -ая, -ае.
1. Прызначаны для стала, прыстасаваны для таго, каб быць на стале.
Настольная лямпа.
Настольныя гульні.
2. перан. Які заўсёды патрэбны (пра кнігі).
Тлумачальны слоўнік — настольная кніга.
насто́рч, прысл. (разм.).
Старчма.
Цэглу клалі н.
насто́яцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -то́іцца; зак.
Утварыць настой, настойку.
Чай не паспеў н.
Вішні настояліся.
|| незак. насто́йвацца, -аецца.
насто́яць¹, -то́ю, -то́іш, -то́іць; -то́й; -то́ены; зак., на чым і без дап.
Зрабіць настойку або настой з чаго-н.
Н. вішні.
Н. чай.
|| незак. насто́йваць, -аю, -аеш, -ае.
насто́яць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -то́ены; зак., што і чаго (разм.).
Тое, што і настаяць².
Н. гною.
|| незак. насто́йваць, -ае.
настраля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-чаго.
Застрэліць, забіць у якой-н. колькасці.
Н. дзічыны.
|| незак. настрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.
настрачы́ць, -рачу́, -ро́чыш, -ро́чыць; -ро́чаны; зак.
1. гл. страчыць.
2. што. Строчачы, вышыць, прышыць што-н.
Н. манжэты.
3. чаго. Строчачы, зрабіць нейкую колькасць чаго-н.
Н. складак.
4. перан., што. Хутка напісаць што-н. (разм.).
Н. пісьмо.
|| незак. настро́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 і 3 знач.).
настро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак.
1. што. Надаць музычнаму інструменту пэўнае гучанне.
Н. гітару.
2. што. Прыстасаваць для прыёму якіх-н. радыёхваль.
Н. прыёмнік на кароткія хвалі.
3. што. Наладзіць, прывесці ў патрэбны тэхнічны стан (спец.).
Н. станок.
4. перан., каго (што). Выклікаць які-н. настрой або якія-н. пачуцці ў каго-н.
Н. на вясёлы лад.
Н. сына супраць бацькі.
|| незак. настро́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. настро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца (да 2 і 4 знач.); незак. настро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. настро́йка, -і, ДМ -стро́йцы, ж. (да 1 і 2 знач.).
настро́й, -ю, м.
1. Унутраны, душэўны стан.
Перадсвяточны н.
Узняты н.
2. мн. -і, -яў. Накіраванасць думак, пачуццяў і пад. ў каго-н.
Нездаровыя настроі.
3. Схільнасць, жаданне рабіць што-н.
Не было настрою чытаць.