настро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак.

1. што. Надаць музычнаму інструменту пэўнае гучанне.

Н. гітару.

2. што. Прыстасаваць для прыёму якіх-н. радыёхваль.

Н. прыёмнік на кароткія хвалі.

3. што. Наладзіць, прывесці ў патрэбны тэхнічны стан (спец.).

Н. станок.

4. перан., каго (што). Выклікаць які-н. настрой або якія-н. пачуцці ў каго-н.

Н. на вясёлы лад.

Н. сына супраць бацькі.

|| незак. настро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. настро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца (да 2 і 4 знач.); незак. настро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. настро́йка, -і, ДМ -стро́йцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)