Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выга́рына, -ы, мн. -ы, -рын, ж.

Тое, што і выгар.

вы́гафтаваць гл. гафтаваць.

вы́гаціць, -гачу, -гаціш, -гаціць; -гачаны; зак., што.

Зрабіць гаць на чым-н.

В. дарогу бярвеннем.

|| незак. выга́чваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́гіб, -у, мн. -ы, -аў, м.

Выпукласць, выпуклая лінія згібу.

В. дугі.

В. ракі.

выгіба́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Тое, што і выгінацца.

выгіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Тое, што і выгінаць.

вы́гін, -у, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і выгіб.

выгіна́сты, -ая, -ае (разм.).

Выгнуты, звілісты.

Выгінастая шабля.

Выгінастая сцежка.

|| наз. выгіна́стасць, -і, ж.

выгіна́цца гл. выгнуцца.

выгіна́ць гл. выгнуць.