насто́яць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -то́ены; зак., што і чаго (разм.).
Тое, што і настаяць².
Н. гною.
|| незак. насто́йваць, -ае.
настраля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-чаго.
Застрэліць, забіць у якой-н. колькасці.
Н. дзічыны.
|| незак. настрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.
настрачы́ць, -рачу́, -ро́чыш, -ро́чыць; -ро́чаны; зак.
1. гл. страчыць.
2. што. Строчачы, вышыць, прышыць што-н.
Н. манжэты.
3. чаго. Строчачы, зрабіць нейкую колькасць чаго-н.
Н. складак.
4. перан., што. Хутка напісаць што-н. (разм.).
Н. пісьмо.
|| незак. настро́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 і 3 знач.).
настро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак.
1. што. Надаць музычнаму інструменту пэўнае гучанне.
Н. гітару.
2. што. Прыстасаваць для прыёму якіх-н. радыёхваль.
Н. прыёмнік на кароткія хвалі.
3. што. Наладзіць, прывесці ў патрэбны тэхнічны стан (спец.).
Н. станок.
4. перан., каго (што). Выклікаць які-н. настрой або якія-н. пачуцці ў каго-н.
Н. на вясёлы лад.
Н. сына супраць бацькі.
|| незак. настро́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. настро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца (да 2 і 4 знач.); незак. настро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. настро́йка, -і, ДМ -стро́йцы, ж. (да 1 і 2 знач.).
настро́й, -ю, м.
1. Унутраны, душэўны стан.
Перадсвяточны н.
Узняты н.
2. мн. -і, -яў. Накіраванасць думак, пачуццяў і пад. ў каго-н.
Нездаровыя настроі.
3. Схільнасць, жаданне рабіць што-н.
Не было настрою чытаць.
настро́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст па настройцы музычных інструментаў.
Н. раяляў.
|| ж. настро́йшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. настро́йшчыцкі, -ая, -ае.
наструга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ру́ганы; зак., чаго.
1. Стругаючы, нарыхтаваць якую-н. колькасць.
Н. дошак.
2. Нарэзаць дробнымі кавалкамі (пра бульбу і пад.).
3. і без дап. Стругаючы, насмеціць (разм.).
|| незак. настру́гваць, -аю, -аеш, -ае.
настры́г, -у, М -ры́зе, м. (спец.).
Колькасць настрыжанай воўны.
настры́гчы, -рыгу́, -рыжэ́ш, -рыжэ́; -рыжо́м, -рыжаце́, -рыгу́ць; -ры́г, -гла; -рыжы́; -ры́жаны; зак., чаго.
Нарэзаць якую-н. колькасць чаго-н. (нажніцамі, спецыяльнай машынкай і пад.).
Н. воўны.
|| незак. настрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
насту́каць, -аю, -аеш, -ае; зак.
1. што. Выявіць што-н. пастукваннем.
Н. пустату ў сцяне.
2. Надаваць кухталёў, набіць (разм.).
|| незак. насту́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).