катапу́льта, -ы, ДМ -льце, мн. -ы, -льт і -льтаў, ж.
1. У старажытнасці: прыстасаванне для кідання на вялікую адлегласць камення, бочак з запаленай смалой і пад., якое прымянялася пры асадзе крэпасцей.
2. Механізм для паскарэння старту самалёта з палубы карабля (спец.).
3. Аўтаматычнае прыстасаванне для выкідвання з самалёта лётчыкаў, касманаўтаў з далейшым спускам на парашуце (спец.).
|| прым. катапу́льтны, -ая, -ае.
катапультава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго-што (спец.).
Выкінуць (выкіда́ць) з самалёта пры дапамозе катапульты (у 3 знач.).
|| звар. катапультава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся.
Лётчык катапультаваўся.
ка́тар¹, -у, мн. -ы, -аў, м.
Запаленне слізістай абалонкі якога-н. органа.
К. страўніка.
|| прым. катара́льны, -ая, -ае.
ка́тар², -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Невялікае вяслярнае або самаходнае судна для транспартных, спартыўных і прамысловых мэт.
К. на падводных крылах.
2. Малы ваенны карабель спецыяльнага або дапаможнага прызначэння.
Тарпедны к.
|| прым. ка́тарны, -ая, -ае.
катара́кта, -ы, ДМ -кце, ж.
Памутненне крышталіка вока, якое выклікае аслабленне і страту зроку.
Вылечыць катаракту.
|| прым. катара́ктны, -ая, -ае.
ка́тарга, -і, ДМ -рзе, ж.
1. Цяжкія прымусовыя работы для зняволеных у турмах ці ў іншых месцах зняволення ўзмоцненага рэжыму.
Саслаць на катаргу.
2. перан. Пра цяжкую працу, невыноснае жыццё.
Не работа, а к.
|| прым. ка́таржны, -ая, -ае.
Катаржная праца.
катаржа́нін, -а, мн. -жа́не і (з ліч. 2, 3, 4) -жа́ніны, -жа́н, м.
Чалавек, які адбывае катаргу або які быў на катарзе.
|| ж. катаржа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. катаржа́нскі, -ая, -ае.
ка́таржнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Тое, што і катаржанін.
|| ж. ка́таржніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. ка́таржніцкі, -ая, -ае.
катастрафі́чны, -ая, -ае.
Які з’яўляецца катастрофай, вядзе да катастрофы.
Катастрафічнае становішча.
|| наз. катастрафі́чнасць, -і, ж.
катастро́фа, -ы, мн. -ы, -ро́ф, ж.
1. Падзея з трагічнымі вынікамі, раптоўнае вялікае бедства.
Дарожная к.
Авіяцыйная к.
2. Значная змена, якая цягне за сабой рэзкі пералом у грамадскім або асабістым жыцці.
Нацыянальная к.
Сямейная к.
3. Нечаканая і грандыёзная падзея ў гісторыі планеты, якая робіць уплыў на яе далейшае існаванне (спец.).
Тэорыя катастроф.
|| прым. катастро́фны, -ая, -ае.