Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уз’е́сціся, уз’е́мся, уз’ясі́ся, уз’е́сца; уз’ядзі́мся, уз’ясце́ся, уз’яду́цца; уз’е́ўся, -е́лася; уз’е́шся; зак., на каго-што (разм., неадабр.).

Неўзлюбіўшы, раззлаваўшыся або раздражніўшыся, пачаць папракаць, вінаваціць, лаяць каго-н.

У. на нявестку.

|| незак. уз’яда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

узі́мку, прысл. (разм.).

Зімой.

У. гасцінец заносіць снегам.

узіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. у каго-што. Вельмі ўважліва, напружана глядзець куды-н., на каго-, што-н.; углядацца.

У. ў далячынь.

У. ў твар.

2. у што. Разглядаць сябе ў чым-н., глядзецца ў што-н.

У. ў люстэрка.

узлава́цца гл. злавацца.

узлава́ць гл. злаваць.

узлажы́ць, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак.

1. каго-што на што. Палажыць на што-н., паверх чаго-н.; ускласці.

У. бервяно на сані.

2. перан., што на каго-што. Даручыць што-н. каму-н.

У. адказнасць на брыгадзіраў.

узлама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ламі́; -лама́ны; зак., што.

Ломячы, разбіць, адкрыць, развярнуць (што-н. запёртае, цэлае і пад.).

У. дзверы.

|| незак. узло́мліваць, -аю, -аеш, -ае і узло́мваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. узло́м, -у, м.

Крадзеж з узломам.

узлахма́ціцца гл. лахмаціцца.

узлахма́ціць гл. лахмаціць.

узле́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; -ля́жам, -ля́жаце, -ля́гуць; -лёг, -ле́гла; -ля́ж; зак., на каго-што.

Прыхіліўшыся, націснуць тулавам або часткай яго, наваліцца.

У. грудзьмі на стол.

|| незак. узляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.