Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выступо́вец, -по́ўца, мн. -по́ўцы, -по́ўцаў, м.

Той, хто дзе-н. выступае, робіць выступленне.

вы́судзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што (разм.).

Атрымаць па суду.

В. спадчыну.

|| незак. высу́джваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́сунуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Паказацца адкуль-н.; выставіцца.

В. з акна.

2. Прасунуцца наперад.

Рота высунулася на паўкіламетра.

|| незак. высо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

вы́сунуць, -ну, -неш, -не; -сунь; -нуты; зак., што.

1. Выставіць вонкі, паказаць.

В. галаву ў акно.

2. Сунучы, перамясціць, выставіць наперад.

В. шуфляду са стала.

В. стол на сярэдзіну пакоя.

3. перан. Прапанаваць для абмеркавання.

В. план-праект.

|| незак. высо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́сушыцца гл. сушыцца.

вы́сушыць, -сушу, -сушыш, -сушыць; -сушаны; зак.

1. гл. сушыць.

2. што. Асушыць.

В. балота.

В. слёзы (перастаць плакаць).

|| незак. высу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́сцебаць гл. сцябаць.

высціла́ць гл. выслаць².

высыла́нне гл. выслаць¹.

высыла́ць гл. выслаць¹.