Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

касе́ц, касца́, мн. касцы́, касцо́ў, м.

Той, хто косіць траву, збажыну.

касі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Сельскагаспадарчая машына для касьбы.

касі́льна, -а, мн. -ы, -аў, н.

Тое, што і кассё.

касі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Службовая асоба, якая распараджаецца касай, выдае і прымае грошы, каштоўныя паперы, прадае білеты; работнік ка́сы (у 1 і 3 знач.).

|| ж. касі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. касі́рскі, -ая, -ае.

касі́цца, кашу́ся, ко́сішся, ко́сіцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца касым (у 1 знач.), крывіцца.

Вокны косяцца.

2. на каго-што. Глядзець коса, убок.

Конь косіцца на машыну.

3. перан., на каго-што. Адносіцца да каго-н. неадабральна, недаверліва, з падазрэннем (разм.).

|| зак. пакасі́цца, -кашу́ся, -ко́сішся, -ко́сіцца (да 1 і 2 знач.) і скасі́цца, скашу́ся, ско́сішся, ско́сіцца (да 1 і 2 знач.).

касі́ць¹, кашу́, ко́сіш, ко́сіць; ко́шаны; незак.

1. што. Зразаць траву касой² або касілкай.

К. атаву.

2. перан., каго (што). Нішчыць, забіваць у вялікай колькасці.

Хвароба косіць людзей.

Вайна нас гнула і касіла.

|| зак. скасі́ць, скашу́, ско́сіш, ско́сіць; ско́шаны.

|| наз. кашэ́нне, -я, н. (да 1 знач.) і касьба́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

касі́ць², кашу́, ко́сіш, ко́сіць; незак.

1. што. Рабіць касым, крывым; перакошваць.

К. рот.

2. што і чым. Глядзець коса, убок.

Конь касіў вокам на кучу канюшыны.

3. Быць касавокім, касым.

Левае вока косіць.

|| зак. скасі́ць, скашу́, ско́сіш, ско́сіць; ско́шаны (да 1 знач.) і пакасі́ць, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць; -ко́шаны (да 1 знач.).

Скасіць вугал хаты.

Вокны пакасіла (безас.).

ка́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.

Засцерагальны галаўны ўбор (звычайна металічны) у выглядзе шлема.

Салдацкая к.

Пажарная к.

|| прым. ка́сачны, -ая, -ае.

каска́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Натуральны або штучны вадаспад з уступамі.

2. перан., чаго. Імклівая, нястрымная плынь чаго-н.

К. слоў.

3. Акрабатычны прыём, які імітуе падзенне з чаго-н. (з каня, веласіпеда, турніка і інш.; спец.).

4. У аперэце: хуткі танец, які суправаджаецца спевамі.

5. У тэхніцы: група паслядоўна звязаных і аб’яднаных у адну сістэму аднатыпных прыстасаванняў, збудаванняў і пад. (спец.).

К. гідраэлектрастанцый.

|| прым. каска́дны, -ая, -ае.

Каскадныя электрастанцыі.

каскадзёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, які ў кінафільмах выконвае складаныя і небяспечныя для жыцця трукі.

|| прым. каскадзёрскі, -ая, -ае.