каска́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Натуральны або штучны вадаспад з уступамі.

2. перан., чаго. Імклівая, нястрымная плынь чаго-н.

К. слоў.

3. Акрабатычны прыём, які імітуе падзенне з чаго-н. (з каня, веласіпеда, турніка і інш.; спец.).

4. У аперэце: хуткі танец, які суправаджаецца спевамі.

5. У тэхніцы: група паслядоўна звязаных і аб’яднаных у адну сістэму аднатыпных прыстасаванняў, збудаванняў і пад. (спец.).

К. гідраэлектрастанцый.

|| прым. каска́дны, -ая, -ае.

Каскадныя электрастанцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)