Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нарэ́з, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Вузкае паглыбленне ў выглядзе канаўкі, якое робіцца рэжучым інструментам на чым-н.

2. -а. Участак зямлі, адведзены каму-н. для часовага карыстання (гіст.).

Н. зямлі.

нарэ́зацца, -рэ́жуся, -рэ́жашся, -рэ́жацца; -рэ́жся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). З’явіцца на дзяснах (пра зубы).

У дзіцяці нарэзаліся зубы.

2. Напіцца дап’яна (разм.).

Нарэзаўся, што сцежкі не бачыць.

нарэ́заць, -рэ́жу, -рэ́жаш, -рэ́жа; -рэ́ж; -рэ́заны; зак.

1. чаго. Разрэзаць чым-н. вострым на часткі.

Н. хлеба.

Н. сала.

2. каго-чаго. Зрэзаўшы або разрэзаўшы, нагатаваць у нейкай колькасці.

Н. дроў.

3. Зарэзаць у нейкай колькасці.

Н. курэй.

4. што і чаго. Падзяліць шляхам межавання або выдзеліць у час межавання.

Н. зямлі.

5. што. Зрабіць нарэзы.

Н. гайку.

6. што. Падрыхтаваць участак для выемкі ў шахце (спец.).

Н. лаву.

7. што. Нарабіць зубцоў на піле, назубіць.

8. што. Намуляць чым-н.

Н. плячо сумкай.

|| незак. нараза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1,4—8 знач.) і нарэ́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 4—8 знач.).

|| наз. нарэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 4—7 знач.).

|| прым. наразны́, -а́я, -о́е (да 4—7 знач.).

нарэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

1. гл. нарэзаць.

2. Вінтавая разьба, якая робіцца звонку або ўнутры прадмета.

Вінтавая н.

нарэ́шце, прысл.

1. Пасля ўсяго, напаследак.

Здагадацца н.

2. у знач. далучальнага злуч. (часта ў спалучэнні са злучнікам «і»). Ужыв. для далучэння асобнага слова або цэлага сказа.

Ехалі, ехалі, н. даехалі.

3. у знач. пабочн. сл. Паказвае на завяршэнне працэсу, дзеяння, з’явы.

Н., выйшаў з лесу на палянку.

4. у знач. пабочн. сл. Паказвае, што мера цярпення, чакання і пад. скончылася, або падкрэслівае што-н.

Сціхнеце вы, н.

насаба́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. (разм., груб., фам.).

Налаўчыцца, прывыкнуць што-н. рабіць.

За першы год насабачыўся ўсё рабіць.

насавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. нос.

2. Які выгаворваецца ў нос.

Насавое вымаўленне.

3. Прызначаны для носа.

Насавая хустачка.

4. Які знаходзіцца на носе судна, самалёта і інш.

Насавая частка палубы.

насагло́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Верхняя частка глоткі, якая ўтварае поласць ззаду носа, што пераходзіць у сярэднюю частку глоткі.

|| прым. насагло́тачны, -ая, -ае.

насаджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-чаго.

1. Тое, што і насадзіць¹.

2. Пабоямі нарабіць сінякоў, гузоў і пад. (разм.).

Н. сінякоў.

наса́джванне гл. насадзіць².