раскладу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).
Лёгкі раскладны ложак.
Спаць на раскладушцы.
|| прым. раскладу́шачны, -ая, -ае.
раскла́няцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.
Пакланіцца адзін аднаму пры сустрэчы або расставанні.
Ветліва р.
|| незак. раскла́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
раскласіфікава́ць гл. класіфікаваць.
раскла́сці, -кладу́, -кладзе́ш, -кладзе́; -кладзём, -кладзяце́, -кладу́ць; -кладзі́; -кла́дзены; зак., што.
1. Размясціць па розных месцах у пэўным парадку.
Р. тавары.
Р. яблыкі па кішэнях.
2. Палажыць, расправіўшы або разгарнуўшы.
Р. карту.
3. Размеркаваць паміж кім-н.
Р. растрачаную суму на траіх.
4. Склаўшы гаручы матэрыял, запаліць.
Р. вогнішча.
|| незак. расклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і раскла́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. расклада́нне, -я, і н., раскла́дванне, -я, н., раскла́д, -у, М -дзе, м. і раскла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.
раскла́сці², -кладу́, -кладзе́ш, -кладзе́; -кладзём, -кладзяце́, -кладу́ць; -кладзі́; -кла́дзены; зак., што.
Вылучыць састаўныя часткі ў чым-н.
Р. ваду на вадарод і кісларод.
|| незак. расклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. расклада́нне, -я, н.
раскла́сціся¹, -кладу́ся, -кладзе́шся, -кладзе́цца; -кладзёмся, -кладзяце́ся, -кладу́цца; -кладзі́ся; зак.
1. Раскласці, размясціць свае рэчы, маёмасць (разм.).
Р. са сваімі кнігамі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыняць раскладзены выгляд.
Крэсла лёгка расклалася.
|| незак. расклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і раскла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.
раскла́сціся², 1 і 2 ас. не ўжыв., -кладзе́цца; зак.
Раздзяліцца на састаўныя часткі, элементы.
|| незак. расклада́цца, -а́ецца.
раскле́іцца, -кле́юся, -кле́ішся, -кле́іцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разысціся ў месцах склейкі.
Канверт расклеіўся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Разладзіцца, расстроіцца (разм.).
Вяселле расклеілася.
3. перан. Занемагчы, стаць вялым, слабым, заняпасці духам (разм.).
Бабуля занемагла, зусім расклеілася на старасці год.
|| незак. раскле́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
раскле́іць, -кле́ю, -кле́іш, -кле́іць; -кле́ены; зак., што.
1. Разняць склееныя часткі чаго-н.
Р. канверт.
2. Наклеіць у многіх месцах.
Р. афішы.
|| незак. раскле́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. раскле́йванне, -я, н. і раскле́йка, -і, ДМ -йцы, ж.
расклёшыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што.
Расшырыць унізе пры кройцы.
Р. спадніцу.
|| незак. расклёшваць, -аю, -аеш, -ае.