раскла́сціся¹, -кладу́ся, -кладзе́шся, -кладзе́цца; -кладзёмся, -кладзяце́ся, -кладу́цца; -кладзі́ся; зак.

1. Раскласці, размясціць свае рэчы, маёмасць (разм.).

Р. са сваімі кнігамі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыняць раскладзены выгляд.

Крэсла лёгка расклалася.

|| незак. расклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і раскла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)