раскле́іцца, -кле́юся, -кле́ішся, -кле́іцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разысціся ў месцах склейкі.

Канверт расклеіўся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Разладзіцца, расстроіцца (разм.).

Вяселле расклеілася.

3. перан. Занемагчы, стаць вялым, слабым, заняпасці духам (разм.).

Бабуля занемагла, зусім расклеілася на старасці год.

|| незак. раскле́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)