уздры́г, -у, м.
Сутаргавы рух ад моцнага пачуцця; дрыжанне.
уздрыгну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
1. Уздрыгнуць, здрыгнуцца, задрыжаць.
У. ад нечаканага стуку.
Голас уздрыгнуўся ад хвалявання.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Скалануцца, страсянуцца, задрыжаць.
Ад павеву ветру галінкі ўздрыгнуліся.
уздрыгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.
1. Здрыгануцца, задрыжаць.
У. ад нечаканасці.
Голас уздрыгнуў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і уздрыгнуцца (у 2 знач.).
Шыбы ўздрыгнулі.
|| незак. уздры́гваць, -аю, -аеш, -ае.
узду́мацца, -аецца; безас., зак., з інф.
Нечакана прыйсці ў галаву, захацецца.
Уздумалася з’ездзіць да знаёмага.
узду́маць, -аю, -аеш, -ае; зак.
1. з інф. Нечакана, раптам захацець ці вырашыць што-н. зрабіць.
Не ўздумайце ехаць без мяне!
2. каго-што і з дадан. Успомніць, прыпомніць (разм.).
Я ўздумала, што не прынесла яшчэ дроў у хату.
|| незак. узду́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
узды́м, -у, м.
1. гл. узняцца, узняць.
2. перан. Развіццё, рух наперад.
У. навукі.
3. перан. Натхненне, прыліў энергіі.
Творчы ў.
Працаваць з уздымам.
узды́х, -у, мн. -і, -аў, м.
Працяглы ўдых, а за ім выдых.
Глыбокі ў.
Да апошняга ўздыху (да смерці).
уздыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. Рабіць уздыхі.
2. перан., па кім-чым. Сумаваць, тужыць.
У. па каханай.
|| аднакр. уздыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (у 1 знач.).