Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

напячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; напёк, -пякла́, -кло́; -пячы́; -пе́чаны; зак.

1. чаго. Спячы нейкую колькасць.

Н. пірагоў.

2. што. Моцна нагрэць, перагрэць на сонцы, печы і пад. (разм.).

Н. ногі на пяску.

3. каго-што. Апячы крапівой; наджаліць (пра насякомых; разм.).

|| незак. напяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

напячы́ся, -пяку́ся, -пячэ́шся, -пячэ́цца; -пячо́мся, -печаце́ся, -пяку́цца; напёкся, -пякла́ся, -кло́ся; -пячы́ся; зак. (разм.).

Моцна нагрэцца, перагрэцца на сонцы, печы і пад.

Н. на пляжы.

нара́, -ы́, мн. но́ры і (зліч. 2, 3, 4) нары́, нор, ж. Паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі, якое вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём.

Барсукова н.

|| памянш. но́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

нарабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што і чаго.

Рабуючы, прысвоіць; награбіць многае.

Н. каштоўнасцей.

нарабі́цца, -раблю́ся, -ро́бішся, -ро́біцца; зак.

1. Парабіць уволю; напрацавацца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Здарыцца, адбыцца (разм.).

Нарабілася бяды.

нарабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., чаго.

1. Зрабіць вялікую колькасць чаго-н.

Н. фотаздымкаў.

2. Зрабіць, учыніць што-н. або многа чаго-н. (звычайна дрэннага, непрыемнага і пад.).

Н. глупства.

Н. памылак.

3. Зрабіць вязаннем нейкую колькасць (разм.).

Н. панчох, шкарпэтак.

|| незак. нарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 і 3 знач.).

нараві́сты, -ая, -ае.

1. 3 норавам (звычайна пра коней).

Н. конь.

2. Натурысты, капрызны (пра чалавека).

Чалавек з наравістым характарам.

|| наз. нараві́стасць, -і, ж.

нараві́цца, -раўлю́ся, -ро́вішся, -ро́віцца; незак.

Упарціцца, паказваць свой нораў.

Конь часта наравіўся.

нараві́ць, -раўлю́, -ро́віш, -ро́віць; незак.

1. Дагаджаць.

Госцю трэба н.

2. з інф. і злуч. «каб». Імкнуцца, старацца.

Конь увесь час наравіў сарвацца з месца.

нара́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Вуснае або пісьмовае распараджэнне на выкананне якой-н. работы; дакумент на выдачу або атрыманне чаго-н.

Атрымаць н.

Н. на лес.

Н. на машыну.

2. Якая-н. работа або заданне для ваеннаслужачых (спец.).

Знаходзіцца ў нарадзе.

Н. на кухню.

3. Група ваеннаслужачых, якія выконваюць такое заданне (спец.).

Гарнізонны н.

Н. міліцыі.

|| прым. нара́дны, -ая, -ае (да 1 знач.).