напя́ць, -пну́, -пне́ш, -пне́; -пнём, -пняце́, -пну́ць; напя́ў, -пя́ла; -пні́; -пя́ты; зак., што.

1. Нацягнуўшы, зрабіць тугім або туга замацаваць.

Н. лейцы.

Н. струны на скрыпцы.

2. Надзець што-н., нацягнуць (разм.).

Н. боты.

|| незак. напіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. напіна́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)