навіна́, -ы́, мн. навіны, -ві́н, ж.
1. Атрыманая нядаўна вестка.
Прыемная н.
Пачуць многа навін.
2. Нешта новае, незнаёмае.
Н. ў жыцці.
наві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. Што-н. новае, што нядаўна з’явілася.
Навінкі тэхнікі.
Кніжныя навінкі.
2. Тое, што і навіна (у 1 знач.; разм.).
Расказаць навінку.
наві́слы, -ая, -ае.
Які навісае, спускаецца зверху.
Навіслыя бровы.
Навіслыя хмары.
наві́снуць, -ну, -неш, -не; навіс, -сла; зак.
1. Спусціцца, звесіцца нізка над чым-н., на што-н.
Валасы навіслі на вочы.
Над ракой нізка навіслі вербы.
2. Распасцерціся, апусціцца, размясціцца нізка над чым-н.
Туман навіс над ракой.
Ноч навісла над горадам.
3. перан., над кім-чым. Узнікшы, з’явіўшыся, пачаць пагражаць каму-, чаму-н.
Над краінай навісла небяспека.
|| незак. навіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
на́вісь, -і, Т на́віссю, ж.
1. Тое, што навісае над чым-н.
Пад навіссю чаромхі.
2. перан. Нешта страшнае, што навісла над кім-н., што пагражае чалавеку.
Н. небяспекі.
наві́ць, наўю́, наўе́ш, наўе́; наўём, наўяце́, наўю́ць; навіў, -віла́, -ло́; наві; навіты; зак., што і чаго.
1. Наматаць, накруціць на што-н.
Н. ніткі на шпульку.
2. Нарыхтаваць вітых вырабаў.
Н. вяровак.
|| незак. навіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. навіва́нне, -я, н.
навічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
1. Чалавек, які ўпершыню з’явіўся дзе-н.
У клас прыйшлі два навічкі.
2. Той, хто ўпершыню пачаў займацца якой-н. справай.
Н. у ваеннай справе.
наво́бмацак, прысл.
Пры дапамозе дотыку, абмацваючы.
Ісці н.
наво́ддалек (разм.).
1. прысл. Тое, што і наводдаль (у 1 знач.).
Стаяць н.
2. прыназ. з Р. Тое, што і наводдаль (у 2 знач.).
Клуб стаяў н. вуліцы.
наво́ддаль.
1. прысл. На некаторай адлегласці; не вельмі далёка.
Н. стаяла каплічка.
2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры назве прадмета, асобы, месца ці прасторавай мяжы, на пэўнай аддегласці ад якіх адбываецца дзеянне, рух або размяшчаецца хто-, што-н.
Млын стаяў н. вёскі.