Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́стаўка, -і, ДМ -таўцы, мн. -і, -тавак, ж.

Сукупнасць прадметаў, размешчаных дзе-н. для агляду, а таксама месца, дзе яны сабраны.

Сельскагаспадарчая в.

В. карцін.

В.-продаж (з прадажай экспанатаў).

|| прым. вы́ставачны, -ая, -ае.

Выставачная зала.

выстаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. гл. выставіцца.

2. перан. Весці сябе манерна, стараючыся паказаць сябе з выгаднага боку; рысавацца (разм.).

В. на людзях.

вы́стаяцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -стаіцца; зак.

Набыць пэўныя якасці ў выніку працяглага стаяння.

Наліўка выстаялася.

вы́стаяць, -таю, -таіш, -таіць; -тай; зак.

1. што. Прастаяць доўга або з цяжкасцю.

В. чаргу за білетам.

В. на нагах цэлую змену.

2. перан. Не паддацца, вытрымаць, устаяць.

В. супраць ворага.

В. у барацьбе.

|| незак. высто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́страіцца¹, -раюся, -раішся, -раіцца; зак.

Стаць строем ці размясціцца ў пэўным напрамку.

В. калонай.

Каля касы выстраілася чарга.

|| незак. выстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

вы́страіцца², -раюся, -раішся, -раіцца; зак. (разм.).

Адзецца па-святочнаму; прыбрацца.

В. як на баль.

|| незак. выстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

вы́страіць¹, -раю, -раіш, -раіць; -раены; зак., каго-што.

Паставіць строем або размясціць у пэўным парадку.

В. полк.

|| незак. выстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́страіць², -раю, -раіш, -раіць; -раены; зак., каго (разм.).

Адзець па-святочнаму; убраць.

|| незак. выстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́страл, -у, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і стрэл.

вы́страліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

Тое, што і стрэліць.

|| незак. выстрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.