Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́прасіць, -прашу, -прасіш, -прасіць; -прашаны; зак., што і чаго.

Просьбамі дамагчыся чаго-н.

В. прабачэнне.

В. грошай.

|| незак. выпро́шваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́прастацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Прыняць прамое становішча; выпраміцца.

Вудзільна выпрасталася.

2. Легчы, выцягнуўшыся на ўвесь рост (разм.).

В. на канапе.

|| незак. выпро́ствацца, -аюся, -аешся, -аецца.

вы́прастаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Зрабіць простым, прамым; разагнуць.

В. цвік.

В. нагу.

2. Выраўнаваць пагнутае, памятае.

В. умяціну.

|| незак. выпро́стваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́праўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -вак, ж.

Пастава, манера трымацца прама, падцягнута.

Вайсковая в.

Маладзецкая в.

выпраўля́цца¹ гл. выправіцца¹.

выпраўля́цца² гл. выправіцца².

выпраўля́ць¹ гл. выправіць¹.

выпраўля́ць² гл. выправіць².

вы́працавацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цуецца; зак.

Устанавіцца, утварыцца ў выніку вопыту, працы.

Выпрацавалася вынослівасць.

|| незак. выпрацо́ўвацца, -аецца.

вы́працаваць, -цую, -цуеш, -цуе; -цуй; -цаваны; зак., што.

1. Зрабіць пэўную колькасць работы; вырабіць.

В. норму.

2. Стварыць, развіць, адпрацаваць.

В. план сумесных дзеянняў.

В. стойкі характар.

В. добры стыль.

|| незак. выпрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выпрацо́ўванне, -я, н. і выпрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.