Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

індрыкатэ́рыі

(н.-лац. indricotherium)

вымерлыя гіганцкія бязрогія насарогі, якія жылі ў алігацэне і раннім міяцэне.

інду́зій

(лац. indusium = верхняя туніка)

плеўка на паверхні ліста папарацей, якая пакрывае сорусы.

індуі́зм

(ад санскр. hindumata)

рэлігія большасці насельніцтва Індыі, звязаная з культам багоў Вішну і Шывы.

індукта́нс

(фр. inductance)

супраціўленне пераменнага току ў электрычным ланцугу, які складаецца са шпулькі самаіндукцыі; састаўная частка імпедансу.

інду́ктар

(лац. inductor = які ўводзіць, пабуджае)

1) электрамагніт, які ўтварае магнітнае поле ў генератары пастаяннага току;

2) электрычная машына з ручным прыводам, якая выпрацоўвае высокае напружанне (напр. тэлефонны і.).

індуктатэрмі́я

(ад лац. inductio = увядзенне, пабуджэнне + -тэрмія)

метад электралячэння, пры якім пэўныя ўчасткі цела хворага награваюць дзеяннем электрамагнітнага поля.

індукты́ўнасць

(ад індуктыўны)

фізічная велічыня, якая характарызуе здольнасць правадніка накопліваць энергію магнітнага поля, калі ў ім працякае электрычны ток.

індукты́ўны

(ад індукцыя)

1) які карыстаецца метадам індукцыі 1, заснаваны на індукцыі;

2) які характарызуецца індуктыўнасцю.

інду́кцыя

(лац. inductio = увядзенне, пабуджэнне)

1) спосаб разважання ад асобных прыватных фактаў да агульных вывадаў, абагульненняў (параўн. дэдукцыя);

2) узбуджэнне электрычнага току пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля;

3) узаемадзеянне працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай сістэме, пры якім узнікненне аднаго працэсу выклікае развіццё другога, процілеглага.

індульге́нцыя

(лац. indulgentia = міласць, спагадлівасць)

грамата на поўнае або частковае адпушчэнне грахоў, якая выдаецца каталіцкай царквой ад імя папы рымскага за плату або за асобыя заслугі перад царквой.