Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інсулярыза́цыя

(ад лац. insula = востраў)

працэс узнікнення ізаляцыі папуляцый ва ўмовах існавання на астравах.

інсурге́нт

(лац. insurgens, -ntis = які паўстае)

уст. удзельнік узброенага паўстання супраць урада, паўстанец.

інсурэ́кцыя

(лац. insurrectio)

уст. узброенае паўстанне.

інсцэніза́цыя

(ад ін- + сцэна)

сцэнічная апрацоўка і пастаноўка драматычнага твора на сцэне, артыстычная інтэрпрэтацыя драматычнага тэксту на сцэне.

інсцэні́раваць

(ад ін- + сцэна)

1) надаваць літаратурнаму твору сцэнічную форму (напр. і. раман);

2) перан. прытворна рабіць што-н. з намерам выдаць яго за сапраўднае (напр. і. вяселле).

інсцэніро́ўка

(ад інсцэніраваць)

1) перапрацоўка апавядальнага (празаічнага ці паэтычнага) твора для сцэны, радыё, тэлебачання;

2) масавае відовішча, якое ўзнаўляе эпізоды гістарычных падзей.