Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыцынадо́нты

(ад ды- + гр. kyon, kynos = сабака + -адонт)

група вымерлых паўзуноў атрада тэрапсідаў, у верхняй сківіцы якіх былі два буйныя клыкавідныя зубы; жылі ў канцы палеазоюпач. мезазою.

дыцыямі́ды

(н.-лац. dicyemida)

клас беспазваночных жывёл тыпу мезазояў, паразіты марскіх беспазваночных.

дыцэ́люла

(н.-лац. dicellula)

каланіяльная зялёная водарасць сям. мікрактыніевых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.

дыцэ́нтра

(н.-лац. dicentra)

травяністая расліна сям. дымніцавых з перыста-раздзельным лісцем і ярка-ружовымі з белай сярэдзінай кветкамі, якая пашырана ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

ды́шаль

(польск. dyszel, ад с.-в.-ням. dīhsel)

1) тоўстая аглобля, прымацаваная да пярэдняй восі ў параконнай павозцы;

2) жалезны выгнуты прут у плузе, да пярэдняга канца якога прымацоўваецца ворчык.

дыэ́др

(ад ды- + -эдр)

двухграневая простая форма крышталёў з двайной воссю сіметрыі; выкарыстоўваецца ў крышталяграфіі.

дыэле́ктрыкі

[англ. dielectric, ад. гр. di(a) = праз + англ. electric = электрычны]

рэчывы, якія характарызуюцца малой электраправоднасцю, напр. шкло, фаянс, слюда.

дыэтыламі́н

(ад ды- + этыл + аміны)

бясколернае лятучае рэчыва з аміячным пахам; выкарыстоўваецца як стымулятар сардэчнай дзейнасці, для атрымання паскаральнікаў вулканізацыі каўчуку.

дыэтыленгліко́ль

(ад ды- + этыленгліколь)

густая бясколерная вадкасць, растваральнік маслаў, нітрацэлюлозы, фенольных смол.

дыя-

(гр. dia = праз)

прэфікс, які абазначае пранікненне, раздзяленне, узаемасувязь, узмацненне, завершанасць.