Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтэрцэ́птар

(лац. interceptor, ад intercipere = перахопліваць, адбіваць)

рухомае прыстасаванне на крыле самалёта перад элеронам, якое служыць для паляпшэння ўстойлівасці самалёта ў палёце.

інтэрцэ́сія

(лац. intercessio = літар. умяшанне)

1) права службовых асоб у Стараж. Рыме прыпыняць дзеянні іншых службовых асоб;

2) прыняцце на сябе чужога доўгу, паручальніцтва.

і́нтэрым

(лац. interim = між тым)

часовыя распараджэнні часоў Рэфармацыі, якія выдаваліся з мэтай спыніць рэлігійныя спрэчкі паміж католікамі і пратэстантамі.

інтэрыярыза́цыя

(фр. interiorisation, ад лац. interior = унутраны)

фарміраванне разумовых дзеянняў і ўнутранага плана свядомасці праз засваенне індывідам знешніх сувязей з прадметамі і сацыяльных форм зносін.

інулі́н

(ад лац. mula = дзівасіл)

арганічнае злучэнне, складаны вуглявод расліннага паходжання з групы поліцукрыдаў, выкарыстоўваецца для атрымання фруктозы, як заменнік крухмалу і цукру пры цукровым дыябеце.

інфа́йтынг

(англ. infighting, ад in = унутр + fight = бой)

бой на блізкай дыстанцыі ў боксе.

інфа́нт

(ісп. infante, ад лац. infans, -ntis = немаўля, дзіця)

тытул прынцаў каралеўскага роду ў манархічнай Іспаніі і Партугаліі.

інфа́нта

(ісп. infanta)

тытул прынцэс каралеўскага роду ў манархічнай Іспаніі і Партугаліі.

інфанта́да

(ісп. infantado)

парода мерыносавых авечак.

інфантылі́зм

(ад лац. infantillis = дзіцячы)

1) адсталасць у развіцці арганізма, якая праяўляецца ў захаванні ў дарослага чалавека фізічных і псіхічных рыс, уласцівых дзіцячаму ўзросту;

2) перан. бестурботнасць, легкадумнасць, якія спалучаюцца з крайнім эгаізмам.