Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтэрпрэтава́ць

(лац. interpretari)

растлумачваць, раскрываць сэнс чаго-н. (напр. і. закон).

інтэрпрэтаско́п

(ад лац. interpretari = тлумачыць + -скогі)

прыбор, які дапамагае дэшыфроўваць аэраздымкі.

інтэрпрэта́цыя

(лац. interpretatio = растлумачванне)

1) тлумачэнне, раскрыццё сэнсу чаго-н. (напр. і. тэксту);

2) творчае раскрыццё вобраза або музычнага твора выканаўцам.

інтэрпу́нкцыя

(лац. interpunctio = раздзяленне мовы кропкамі)

1) вучэнне аб расстаноўцы знакаў прыпынку;

2) тое, што і пунктуацыя.

інтэрсе́кс

(ад інтэр- + лац. sexus = пол)

арганізм з прыметамі інтэрсексуальнасці.

інтэрсексуа́льнасць

(ад інтэр- + сексуальнасць)

наяўнасць у чалавека або раздзельна-полавай жывёліны прыкмет абодвух полаў, якія носяць прамежкавы характар; адна з форм гермафрадытызму.

інтэрсеміяты́чны

(ад інтэр- + гр. semeiotos = пазначаны)

звязаны з рознымі знакавымі сістэмамі;

і. пераклад — тлумачэнне слоўных знакаў знакамі няслоўных знакавых сістэм.

інтэрстадыя́л

(ад інтэр- + стадыял)

час пацяплення клімату і значнага скарачэння плошчы ледніка паміж двума стадыяламі на працягу аднаго і таго ж зледзянення ў антрапагене, міжстадыял.

інтэрсты́цыя

(лац. interstitium = прамежак)

прамежак паміж ідыяморфнымі (гл. ідыямарфізм) састаўнымі часткамі магматычнай пароды.

інтэрстыцыя́льны

(ад лац. interstitium = прамежак)

прамежны;

і-ыя клеткі — клеткі, якія змяшчаюцца ў злучальнай тканцы палавых органаў і забяспечваюць убіранне з крыві цвёрдых часцінак і выдзяленне палавых гармонаў.