Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інфініты́ў

(лац. infinitivus)

лінгв. неазначальная форма дзеяслова.

інфіцы́раваць

(лац. inficere = заражаць)

уносіць інфекцыю ў арганізм, рану і інш.

інфлюа́цыя

(ад лац. influere = улівацца, пранікаць)

пранікненне паверхневых водаў праз трэшчыны і варонкі ў тоўшчу зямной кары.

інфлюэ́нца

(іт. influenza, ад лац. influere = пранікаць)

устарэлая назва грыпу.

інфля́цыя

(лац. inflatio = уздуцце)

абясцэньванне папяровых грошай у выніку выпуску іх для абарачэння ў памерах, якія перавышаюць патрэбы таваразвароту (параўн. дэфляцыя).

інфрако́н

(ад лац. infra = пад + гр. eikon = малюнак)

перадавальная электронна-прамянёвая трубка з намнажэннем зараду для пераўтварэння нябачных вокам вобразаў у электрычныя сігналы.

інфрамікрабіяло́гія

(ад лац. infra = пад + мікрабіялогія)

тое, што і вірусалогія.

інфраструкту́ра

(ад лац. infra = пад + структура)

сукупнасць галін і ведаў дзейнасці, якія забяспечваюць нармальнае функцыяніраванне ўсіх сфер эканомікі, як вытворчых, так і невытворчых; сюды ўваходзяць транспарт, сувязь, камунальная гаспадарка, прафесійнае навучанне і інш.

інфузо́рыі

(н.-лац. infusoria, ад лац. infusus = уліты куды-н., разліты ў чым-н.)

клас найбольш высока арганізаваных прасцейшых (аднаклетачных) жывёл; жывуць у прэсных і салёных водах і вільготнай глебе, многія вядуць паразітычны спосаб жыцця.