Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтро́н

(англ. intron, ад intervening sequence = прамежкавая паслядоўнасць)

участак гена эўкарыётаў, які, як правіла, не нясе генетычнай інфармацыі, што адносіцца да сінтэзу бялку.

інтрузі́ў

(ад лац. intrusus = увапхнуты)

горная парода, якая ўтварылася пры застыванні магмы ў тоўшчы зямной кары ва ўмовах высокага ціску.

інтрузі́ўны

(ад лац. intrusus = увапхнуты)

які мае адносіны да інтрузіву.

інтру́зія

(п.-лац. intrusio = упіхванне)

1) працэс нагнятання магмы ў тоўшчу зямной кары;

2) геалагічнае цела (бакаліт, лакаліт і інш.), складзенае з інтрузіваў.

інтры́га

(фр. intrigue, ад лац. intricare = заблытваць)

1) скрытыя непрыстойныя дзеянні з мэтай нашкодзіць каму-н.; нагаворы, падкопы;

2) развіццё дзеяння і спосаб яго арганізацыі ў літаратурным творы пры дапамозе складаных перыпетый;

3) нядоўгая любоўная сувязь.

інтрыгава́ць

(фр. intriguer)

1) весці інтрыгі 1;

2) узбуджаць цікавасць таямнічасцю, незвычайнасцю, загадкавасцю.

інтрыга́н

(фр. intrigant)

той, хто робіць інтрыгі, нагаворшчык.

інтуба́цыя

(ад ін- + лац. tuba = труба)

увядзенне ў гартань праз рот спецыяльнай трубкі пры разладзе дыхання.

інтуітыві́зм

(ад н.-лац. intuitio = інтуіцыя, ад лац. intuitus = прыглядванне)

ідэалістычны кірунак у філасофіі, які абсалютызуе інтуіцыю як адзіна верагодны від пазнання.

інтуіты́ўны

(ад інтуіцыя)

заснаваны на інтуіцыі (проціл. дыскурсіўны).