Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

індустрыя́льны

(с.-лац. industrialis = прамысловы)

звязаны з індустрыяй, яе развіццём; прамысловы.

індуцы́раваць

(лац. inducere)

выклікаць выпрамяненне атамаў або малекул уздзеяннем знешняга электрамагнітнага поля.

індыві́д

гл. індывідуум.

індывідуаліза́цыя

(фр. individualisation, ад лац. individuum = непадзельнае, асобіна)

працэс стварэння чаго-н. індывідуальнага, своеасаблівага, не падобнага на іншае.

індывідуалі́зм

(фр. individualisme, ад лац. individuus = непадзельны)

1) тып светапогляду, у аснове якога ляжыць супрацьпастаўленне асобы (індывідуума) грамадству;

2) імкненне да выражэння сваёй асобы, індывідуальнасці ў супрацьпастаўленні сябе калектыву.

індывідуалі́ст

(фр. individualiste, ад лац. individuus = непадзельны)

чалавек, які праяўляе індывідуалізм у паводзінах, поглядах.

індывідуа́льнасць

(ад індывідуальны)

1) асаблівасці характару і псіхічнага складу, якія адрозніваюць адзін індывідуум ад другога;

2) асоба, індывідуум.

індывідуа́льны

(фр. individuel, ад лац. individuum = непадзельнае, асобіна)

1) уласцівы толькі адной асобе (індывідууму), асабісты (напр. і. густ, і. падыход);

2) які знаходзіцца ў асабістым карыстанні, не калектыўны (напр. і. транспарт);

3) асобны, адзінкавы (напр. і. выпадак).

індывідуа́цыя

(лац. individuatio)

выдзяленне адзінкавага і індывідуальнага з агульнага.

індыві́дуум, індыві́д

(лац. individuum)

1) кожны асобна ўзяты жывы арганізм;

2) асобны чалавек сярод іншых людзей.