Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інве́стар

(англ. investor, ад лац. investire = адзяваць)

укладчык, які ажыццяўляе інвестыцыю.

інвестыту́ра

(с.-лац. investitura)

1) акт перадачы зямельнага ўладання феадалу ў сярэдневяковай Зах. Еўропе;

2) зацвярджэнне біскупа у духоўным сане.

інвесты́цыя

(ням. Investition, ад лац. investire = адзяваць)

укладванне капіталу ў якое-н. прадпрыемства, асабліва за мяжой, каб атрымаць прыбытак.

інвесці́раваць

(ням. investieren, ад лац. investire = адзяваць)

укладваць капітал у якое-н. прадпрыемства, асабліва за мяжой, каб атрымаць прыбытак.