Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дысіпа́цыя

(лац. dissipatio)

1) пераход часткі энергіі ўпарадкаванага руху ў энергію неўпарадкаванага руху;

2) паступовае рассейванне атмасферы Зямлі і іншых планет у касмічную прастору.

дыск

(фр. disque, ад гр. diskos)

1) плоскі круглы прадмет, напр. дэталь якой-н. машыны, апарата або спартыўны снарад (напр. д. электрапілы, д. тэлефона, д. для кідання);

2) бачны з Зямлі абрыс Сонца, Месяца;

3) магазін ручнога кулямёта, аўтамата, у якім змяшчаюцца патроны;

4) грамафонная пласцінка.

дыскабо́л

(гр. diskobolos, ад diskos = дыск + ballo = кідаю)

сп. кідальнік дыска 1.

дыскагра́фія

(ад дыск + -графія)

складанне простых і расшыраных каталогаў грамафонных пласцінак, іх паказчыкаў.

дыскакатэлёз

(ад дыскакатэліды)

глісная хвароба рыб, якая выклікаецца лічынкамі дыскакатэлідаў.

дыскакатэлі́ды

(н.-лац. discocotylidae)

сямейства гельмінтаў класа монагеней, паразіты прэснаводных рыб.

дыскамеду́зы

(н.-лац. discomedusae)

атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл класа сцыфоідных; у некаторых відаў паліпоіднае пакаленне страчана.

дыскаміцэ́ты

(н.-лац. discomycetiidae)

група сумчатых грыбоў падкласа эўаскаміцэтаў з пладовымі целамі апатэцыямі, пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін.

дыскамфо́рт

(ад дыс- + камфорт)

адсутнасць умоў, неабходных для нармальнай жыццядзейнасці людзей, выканання пэўнай работы.

ды́скант

(п.-лац. discantus)

1) высокі дзіцячы голас, а таксама спявак з такім голасам;

2) падгалосак пад асноўным голасам у беларускіх і ўкраінскіх народных песнях.