Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інфарма́тар

(лац. informator = які паведамляе)

той, хто інфармуе, дае інфармацыю 1.

інфарма́тыка

(рус. информатика, ад лац. informare = паведамляць)

галіна навукі, якая вывучае структуру і агульныя ўласцівасці навуковай інфармацыі, а таксама пытанні, звязаныя з яе зборам, захаваннем і выкарыстаннем у розных сферах чалавечай дзейнасці.

інфарматы́ўны

(ад інфармацыя)

насычаны інфармацыяй, які добра інфармуе.

інфарма́цыя

(лац. informatio = паведамленне, растлумачванне)

1) паведамленне аб становішчы спраў у якой-н. галіне, аб чыёй-н. дзейнасці (напр. газетная і.);

2) сукупнасць якіх-н. звестак, ведаў;

3) звесткі аб навакольным свеце, працэсах, з’явах, падзеях, якія ў ім адбываюцца, што ўспрымаюцца чалавекам і жывымі арганізмамі, зберагаюцца машынамі і іншымі сістэмамі.

інфа́уна

(ад ін- + фауна)

сукупнасць водных арганізмаў, якія жывуць у донных грунтах вадаёма (параўн. эпіфауна).

інфе́кцыя

(лац. infectio)

заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі.

інферна́льны

(лац. infernalis, ад inferna = падземнае царства)

пякельны, падземны.

інфі́кс

(лац. infixus = устаўлены)

лінгв. афікс, устаўлены ў сярэдзіну асновы слова пры словаўтварэнні або словазмяненні.

інфільтра́т

(ад ін- + фільтрат)

павелічэнне аб’ёмаў тканак у выніку скаплення ў іх клетачных элементаў з прымессю крыві і лімфы (напр. пухлінны і.).

інфільтра́цыя

(ад ін- + фільтрацыя)

1) прасочванне атмасферных і паверхневых водаў праз капілярныя поры ў глебу, горную пароду;

2) пранікненне ў тканкі і клеткі арганізма пабочных рэчываў.