Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтраду́кцыя

(лац. introductio = увядзенне)

1) кароткі ўступ да асноўнай часткі музычнага твора;

2) перасяленне карысных жывёл і раслін у мясцовасці, дзе іх раней не было.

інтрае́кцыя

(н.-лац. introiectio = укідванне)

уключэнне індывідам у свой унутраны свет поглядаў, матываў і ўстановак іншых людзей.

інтразана́льнасць

(ад лац. intra = унутры + зона)

пашырэнне пэўнай прыроднай з’явы на асобных участках унутры некалькіх сумежных зон, прыватны выпадак азанальнасці.

інтразана́льны

(ад лац. intra = унутры + занальны)

які адносіцца да расліннасці, што не ўтварае самастойнай зоны, а ўваходзіць у склад занальнай расліннасці.

інтрамалекуля́рны

(ад лац. intra = унутры + малекулярны)

унутрымалекулярны;

і-ае дзеянне — акісляльна-аднаўляльны працэс, які адбываецца ў малекулах раслін і некаторых жывёл без доступу свабоднага кіслароду, у выніку расшчаплення арганічных рэчываў у клетках.

інтраніза́цыя

(ад ін- + трон)

урачыстае ўзвядзенне на прастол зноў абранага рымскага папы або патрыярха.

інтраскапі́я

(ад лац. intro = унутр + -скапія)

візуальнае вывучэнне ўнутранай мікраструктуры непразрыстых рэчываў і матэрыялаў.

інтраско́п

(ад лац. intro = унутр + -скогі)

прыбор для правядзення інтраскапіі.

інтраспекты́ўны

(ад інтраспекцыя)

заснаваны на інтраспекцыі (напр. і. метад).

інтраспе́кцыя

(лац. introspectio)

метад вывучэння псіхічнага жыцця чалавека саманазіраннем.