Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інварыя́нтнасць

(ад інварыянт)

нязменнасць, пастаянства пры пераўтварэннях, пры пераходзе да новых умоў (напр. і. фізічных законаў).

інвекты́ва

[лац. invectiva (oratio) = лаянкавая (прамова)]

рэзкае выступленне, выпад супраць каго-н., чаго-н.

інвента́р

(п.-лац. inventarium = вопіс)

1) сукупнасць рэчаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі;

2) дакладны спіс гэтай маёмасці; вопіс, рэестр;

3) апісанне феадальных уладанняў у Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім, Венгрыі ў 16 — першай пал. 19 ст.

інвентарыза́цыя

(ад п.-лац. inventarium = вопіс)

перыядычная праверка наяўнасці і стану маёмасці прадпрыемства, установы, арганізацыі шляхам падліку, вопісу яе.

інве́нцыя

(лац. inventio = выдумка)

кароткая музычная п’еса поліфанічнага характару, напісаная ў свабоднай імітацыйнай (гл. імітацыя 3) форме.

інве́рсар

(ад лац. inversio = перастаноўка)

механізм, які ператварае кругавы рух у прамалінейны.

інве́рсія

(лац. inversio = перастаноўка)

1) лінгв. змяненне звычайнага парадку слоў і словазлучэнняў у сказе для надання фразе пэўнай стылістычнай афарбоўкі;

2) мат. парушэнне нармальнага парадку двух элементаў у пастаноўцы;

3) павышэнне тэмпературы паветра ў атмасферы з вышынёй замест звычайнага яе паніжэння;

4) змена напрамку (палярнасці) магнітнага поля Зямлі на адваротны пры адным і тым жа напрамку геамагнітнай восі;

5) геал. завяршальная стадыя ў цыкле развіцця геасінкліналі, якая адбываецца ў змене апускання зямной кары падняццямі.

інвертава́ць

(лац. invertere = пераўтвараць)

пераўтвараць пастаянны электрычны ток у пераменны.

інверта́за

(ад лац. invertere = змяняць)

тое, што і цукраза.

інве́ртар

(ад лац. invertere = пераўтвараць)

прыстасаванне для пераўтварэння пастаяннага электрычнага току ў пераменны.