Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыпло́неіс

(н.-лац. diploneis)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана на дне вадаёмаў і сярод абрастанняў.

дыпло́нт

(ад дыпла- + гр. on = істота)

арганізм, усе клеткі якога, акрамя гамет, дыплоідныя (гл. дыплоіднасць).

дыпло́т

(гал. dieplood)

ручны лот для вымярэння марскіх глыбінь да 200 м.

дыпо́дыя

(гр. dipodia = двухногасць, ад di(s) = двойчы + pus, podos = нага)

спалучэнне дзвюх стоп у ямбе або харэі, пры якім адна з іх мае больш моцны рытмічны націск.

дыпо́ль

(ад ды- + гр. polos = полюс)

1) сукупнасць двух электрычных зарадаў, роўных па велічыні і процілеглых па знаку;

2) антэна ў выглядзе двух сіметрычных праваднікоў.

дыпразі́н

(ад ды- + гр. prasinos = зялёны)

лекавы прэпарат, проціалергічны сродак.

дыпсама́нія

(ад гр. dipsa = смага + манія)

перыядычны запой.

дыпта́нк

(англ. deep-tank = глыбокая цыстэрна)

цыстэрна на транспартных суднах для вадзянога баласту ці вадкага паліва.

ды́птых

(гр. diptychos = падвойны)

1) складная, пакрытая воскам дошчачка для пісьма ў старажытных грэкаў і рымлян;

2) двухстворкавы складзень з жывапісным малюнкам на кожнай створцы;

3) кампазіцыя з дзвюх карцін, звязаных адзінай задумай;

4) музычны цыкл з дзвюх п’ес.

дыптэрало́гія

(ад дыптэры + -логія)

раздзел энтамалогіі, які вывучае двухкрылых насякомых (дыптэраў).