Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інструменталі́ст

(ад інструменталізм)

1) філас. паслядоўнік інструменталізму;

2) музыкант, які іграе на якім-н. музычным інструменце.

інструмента́льны

(с.-лац. instrumentalis)

1) які мае адносіны да інструментаў, звязаны з іх вырабам (напр. і. склад, і. цэх);

2) які прызначаны для выканання на музычных інструментах або выконваецца імі (напр. і-ая п’еса, і-ая музыка).

інструмента́рый

(н.-лац. instrumentarium, ад лац. instrumentum = прылада)

сукупнасць інструментаў, якія выкарыстоўваюцца ў пэўнай галіне.

інстыга́тар

(ст.-польск. instygator, ад лац. instigator)

1) галоўны пракурор у Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім (16—18 ст.);

2) судовы ўраднік у Трыбунале каронным (з 1578 г.) і Трыбунале Вялікага княства Літоўскага (з 1581 г.).

інстыля́цыя

(лац. instillatio)

мед. укапванне лякарстваў.

інсты́нкт

(лац. instincus = пабуджэнне)

1) прыроджаная здольнасць жывёльных арганізмаў рабіць бессвядомыя мэтанакіраваныя дзеянні ў адказ на знешнія або ўнутраныя раздражненні (напр. і. самазахавання);

2) перан. неўсвядомленая цяга, пачуццё (напр. мацярынскі і.);

3) перан. унутранае чуццё, прадчуванне чаго-н. (напр. і. страху).

інстынктыві́зм

(ад інстынкт)

кірунак у сацыялогіі, які імкнецца растлумачыць сацыяльныя з’явы і працэсы з дапамогай звяртання да біялагічнай прыроды чалавека.

інстынкты́ўны

(да інстынкт)

абумоўлены інстынктам, адвольны.

інстыту́т

(фр. institut, ад лац. institutum = установа, устанаўленне)

1) навучальная ўстанова, якая дае вышэйшую адукацыю ў пэўнай галіне;

2) сярэдняя навучальная ўстанова закрытага тыпу для жанчын дваранскага паходжання ў дарэвалюцыйнай Расіі;

3) навукова-даследчая ўстанова;

4) сукупнасць норм, якія рэгулююць грамадскія адносіны (напр. і. права).

інстыту́цыі

(лац. institutio = настаўленне)

1) элементарныя падручнікі старажытнарымскага права, складзеныя ў 6 ст. у Візантыі пры імператары Юстыніяне; як і дыгесты, мелі сілу закона;

2) установы, арганізацыі.